Спартыўны арбітражны суд у Лазане адмяніў рашэнне аб дыскваліфікацыі нашых весляроў

23 января 2017

Гадавая дыскваліфікацыя нашай мужчынскай каманды па веславанні на байдарках і каноэ прызнаная неправамернай. Спартыўны арбітражны суд у Лазане апублікаваў сваё рашэнне па гучным судовым працэсе. Гаворка ідзе аб адхіленні беларускіх спартсменаў ад удзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа, нібы з-за ўжывання допінгу. Ісцамі выступіла Беларуская асацыяцыя каноэ і члены мужчынскай нацыянальнай зборнай. Адказчык - Міжнародная федэрацыя каноэ.

Нагадаем, каманда Беларусі рыхтавалася да Алімпіяды ў Францыі. Спартсмены падвергнуліся вобыску. Пасля чаго былі абвінавачаны ва ўжыванні забароненых прэпаратаў. Як вынік - наша мужчынская зборная не змагла прыняць удзел у Гульнях у Рыа і пазмагацца за медалі.

І вось сёння апублікаваны прэс-рэліз рашэння суда. Іск беларускага боку цалкам задаволены. Нашы спартсмены цалкам апраўданыя. Спартыўны арбітражны суд у Лазане адмяніў рашэнне аб дыскваліфікацыі беларускіх весляроў. Панэль арбітраў суда пастанавіла: "Не было ніякіх падстаў для падтрымкі накладання аднагадовай забароны на беларускую каманду". Нагадаем, ініцыятарам падачы іска стаў Нацыянальны алімпійскі камітэт. Мы датэлефанаваліся да генеральнага сакратара НАК Анатоля Котава.

Беларускі бок збіраецца падаць яшчэ адзін іск супраць Міжнароднай федэрацыі веславання на байдарках і каноэ. Гаворка ідзе аб пакрыцці выдаткаў на падрыхтоўку каманды за чатыры гады. Вядома, складана ацаніць расчараванне спартсменаў, якія прысвяцілі шмат гадоў падрыхтоўцы да алімпійскіх стартаў. І якія выбылі з барацьбы за медалі. Беларускі бок будзе патрабаваць пакрыцця і маральнай шкоды. Мы вернемся да гэтай тэмы ў нашых заўтрашніх выпусках. Нашы карэспандэнты ўжо рыхтуюць вялікі матэрыял з каментарыямі ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта, экспертаў, спартсменаў і трэнераў.