Спартыўныя блогеры. Як сёння паказваюць спорт?

17 ноября 2019
Якой будзе сучасная журналістыка да наступнага круглага юбілею журналісцкай альма-матар, нават складана прадбачыць! Настолькі хутка зараз развіваюцца тэхналогіі і ствараюцца новыя тэндэнцыі ў падачы і форме матэрыялу. Напрыклад, яшчэ дзесяць гадоў таму здавалася фантастыкай, што нечая пазіцыя, выказаная ў інтэрнэце, можа мець нейкую вагу.

А сёння ў віртуальнай прасторы ўся палітра жыцця, уключаючы спорт! З развіццём медыя ён усё больш нагадвае рэаліці-шоу, бо балельшчыкам і прыхільнікам спорту мала таго, што адбываецца ў рэгламентаваны час непасрэдна на арэнах. Людзям цікавыя дэталі і падрабязнасці! Напрыклад, як жыве герой, як і з кім мае зносіны, як бавіць час з сям'ёй і нават дзе п'е любімую каву.

Спартыўныя блогеры - тэма наступнага сюжэта. Хто дыктуе моду - спажывец спартыўнага кантэнту або яго стваральнікі? Наш спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў разбіраўся ў тэме і сам паддаўся інтэрнэт-трэндам (відэа).