Батутыстка Таццяна Пятрэня прызнана лепшай беларускай спартсменкай 2017 года, а лепшым атлетам стаў фрыстайліст Антон Кушнір. Лаўрэаты вызначаны па выніках апытання журналістаў друкаваных і электронных СМІ, які традыцыйна праводзіць газета "Спортивная панорама". Адзначым, што Таццяна Пятрэня ў адыходзячым годзе выйграла чэмпіянат свету, а Антон Кушнір перамог на 3 этапах Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы. Лепшай камандай па гульнявых відах спорту названа жаночая зборная па тэнісе, па негульнявых - зборная па скачках на батуце. Лепшым трэнерам прызнаны капітан жаночай тэніснай зборнай Эдуард Дуброў.
"Спортивная панорама" назвала лепшых спарцменаў 2017
28 декабря 2017













