МАЗ рыхтуецца да шаўковага шляху. Спартыўная каманда беларускага аўтамабільнага гіганта ўжо сёння адпраўляецца на ралі ў Маскву. Адтуль дзясяткі спартыўных грузавікоў стартуюць у Астрахань. Напярэдадні беларускія пілоты правялі апошнюю трэніроўку пад Мінскам. Гэтую каманду сабралі тры гады назад. І калі ў першых гонках асноўнай задачай было проста даехаць да фінішу, то зараз - важны вынік і высокія месцы. Напрыклад, два месяцы назад каманда вярнулася з гонкі Золата Канага, дзе заняла другое месца.
Зараз спартсменам трэба будзе прайсці амаль пяць тысяч кіламетраў лясоў, пустыняў, балотаў і хуткасных участкаў. Дарога ад Масквы да Астрахані зойме 8 дзён.