2 этап унікальнага велатура стартаваў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску

1 июня 2016

Спорт за мір. 2 этап унікальнага велатура стартаваў каля нулявога кіламетра на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Натхніцель і арганізатар праекта грамадзянін Грузіі Надар Берыдзэ пачаў шлях па Беларусі адзін, але разлічвае, што да яго будуць далучацца беларусы. Берыдзэ сёння дабярэцца да Смаргоні, а больш чым за месяц наведае 103 населеныя пункты і пераадолее каля 3 тысяч кіламетраў.

Тур па Беларусі Берыдзэ плануе завяршыць у Дзень Незалежнасці - 3 ліпеня.