Спорт па-за палітыкай: беларускія атлеты хочуць спакойна рыхтавацца да важных стартаў

18 ноября 2020

Яшчэ адзін несумленны рычаг націску тых, хто пратэстуе, - гэта ўмешваць палітыку ў спорт. Беларускія атлеты хочуць спакойна жыць і рыхтавацца да сусветных стартаў і будучых Алімпійскіх гульняў. Гэта нашаму каналу заявіла двухразовая чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў Васіліса Марзалюк. Паводле яе слоў, спартсмены плануюць звярнуцца ў Міжнародны алімпійскі камітэт і выказаць нязгоду з пазіцыяй вольнага аб'яднання спартсменаў, члены якога заклікаюць міжнародныя спартыўныя структуры пазбавіць НАК Беларусі прызнання ў міжнародным алімпійскім руху.

Падтрымку Васілісе Марзалюк выказалі знакамітыя спартсмены. І гэта зразумела, бо для многіх Гульні ў Токіа апошні шанец заваяваць медалі галоўных стартаў. Большасць атлетаў, якія знаходзяцца ў вольным аб'яднанні спартсменаў,   не з'яўляюцца дзеючымі, а ўжо завяршылі кар'еры і такім чынам толькі негатыўна ўплываюць на канчатковы вынік сваіх калег.