Моладзевы чэмпіянат свету Беларусь - Расія ў 19:55 на "Беларусь 2"

29 декабря 2017
У 19:55 на тэлеканале "Беларусь 2" прамая трансляцыя паядынку групавога этапу моладзевага чэмпіянату свету Беларусь - Расія. Учора нашы хакеісты адпачывалі, у той час як сапернікі сустракаліся са швейцарцамі і выйгралі 5:2. Адзначым, расіяне няўдала стартавалі на турніры, саступіўшы чэхам, таму сустрэча з беларусамі будзе мець прынцыповы характар. На рахунку нашай зборнай два паражэнні - ад шведаў і швейцарцаў.