Спецыяльны рэпартаж "Гульня сэрцам"глядзіце сёння на "Беларусь 1"

18 октября 2018

Хто не так часта трапляе ў кадр спартыўных трансляцый, як спартсмены, але пры гэтым застаецца найважнейшым звяном у дасягненні выніку? Якія адрозненні паміж трэнерамі камандных відаў спорту і індывідуальных? І наколькі важная псіхалогія ў спаборніцкай барацьбе? Пераможцы, якіх не ўбачыць на п'едэстале. 

Правілы жыцця трэнераў - у спецыяльным рэпартажы Агенцтва тэленавін "Гульня сэрцам". Глядзіце сёння пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".