Спецыяльны рэпартаж АТН "Паміж намі растае лёд" глядзіце сёння пасля "Панарамы"

23 января 2018

Пакуль мы сапернікі, але праз тры гады будзем разам.

У Беларусі і Латвіі пройдзе чэмпіянат свету па хакеі - 2021. Пакуль жа каманды "Дынама-Рыга" і "Дынама-Мінск" высвятлялі адносіны ў рамках чэмпіянату КХЛ на адкрытай пляцоўцы. Зімовая класіка - гэта хакейная традыцыя, бо від спорту менавіта так і зараджаўся - на вуліцы. Спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін "Паміж намі растае лёд" глядзіце сёння пасля "Панарамы".