Сучасная спецыялізаваная зала цяжкай атлетыкі адкрылася ў Віцебску

2 Верасня 2016

Зараз у Віцебскай вобласці ёсць шанцы прымножыць медалі і ў іншым відзе спорту. Сёння ў горадзе на Дзвіне адкрылася сучасная спецыялізаваная зала цяжкай атлетыкі. Новы комплекс разлічаны як на прафесійных спартсменаў, так і на аматараў. Зала вялікая, камфортная, з новымі трэнажорамі. Тут створаны ўсе ўмовы для правядзення спаборніцтва самага рознага ўзроўню.

У абласным цэнтры комплекс для цяжкай атлетыкі стаў чацвёртым. Летась спартсмены паўночнага рэгіёна на чэмпіянатах і першынствах свету і Еўропы заваявалі больш за 10 медалёў рознай вартасці.