Сучасны біятлонны комплекс у Чавусах прымае спаборніцтвы "Снежны снайпер"

1 февраля 2021
Сучасны біятлонны комплекс у Чавусах прымае абласныя фінальныя спаборніцтвы "Снежны снайпер".  Усё, як у вялікім спорце. Усяго ўдзельнікамі адборачных тураў, якія прайшлі ў кожным раёне, сталі звыш 2 тысяч школьнікаў, у тым ліку з райцэнтраў і аграгарадкоў. Судзейская калегія вызначыць пераможцаў у трох узроставых групах. 
Ужо ў сераду будуць названы пераможцы рэгіянальнага этапу "Снежнага снайпера". Па выніках будуць сфарміраваны каманды, якія прадставяць Магілёўскую вобласць у фінале. Ён пройдзе з 12 па 14 лютага ў Раўбічах.