Адбылася жараб'ёўка стартавага круга чацвёртага ў сезоне Гранд Слэма US Open

24 августа 2018

Вікторыя Азаранка супраць Вікторыі Кужмавай са Славакіі. Арына Сабаленка супраць Даніэль Колінс са Злучаных Штатаў. Адбылася жараб'ёўка стартавага круга чацвёртага ў сезоне Гранд Слэма US Open. Вера Лапко згуляе з Кацярынай Бандарэнкай з Украіны. Аляксандры Сасновіч будзе супрацьстаяць швейцарка Белінда Бенчыч.

Упершыню ў гісторыі ў турніры Вялікага шлема могуць паўдзельнічаць адразу пяць беларусак. Пятай можа стаць Вольга Гаварцова, калі сёння ў трэцім крузе кваліфікацыі яна пераможа амерыканку Ніколь Гібс.