Адбылася жараб'ёўка матча Кубка Дэвіса Беларусь - Партугалія

12 сентября 2019
Ілья Івашка заўтра сустрэнецца з Жуанам Саузам, а Ягор Герасімаў - з Жааа Дамінгесам. Такая афіша першага гульнявога дня на Кубку Дэвіса. Сёння адбылася жараб'ёўка матча першага круга першай Еўра-Афрыканскай групы Беларусь - Партугалія. У суботу Івашка і Герасімаў сапернікамі памяняюцца. На парную сустрэчу заяўлены Ігнацік і Васілеўскі ў беларусаў. У партугальцаў  тандэм Жуана і Педру Сауз. Першы матч заўтра пачнецца ў 13:00.