Склад зборнай Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях сфарміраваны

13 июня 2019

Склад зборнай Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях сфарміраваны. Гэта 221 спартсмен, 149 трэнераў, 8 чалавек у адміністрацыйнай групе і 7 у медыцынскай.

Такія лічбы былі названыя сёння падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай форуму. Змагацца нашы спартсмены  будуць у 15 відах спорту. Задача - заваяваць яшчэ больш медалёў, чым на I  Гульнях у Баку. Але браць не толькі колькасцю, але і якасцю. Нагадаем, на мінулых Гульнях беларусы ўзялі 43 узнагароды, у тым ліку 10 залатых.

На прэс-канферэнцыі прэзентавалі форму спартсменаў - гэта 18 прадметаў адзення і абутку. Таксама абмяркоўваліся пытанні медыцыны і ўмоў пражывання спартсменаў. Першыя атлеты заедуць у вёску ўжо 18 чэрвеня. Засяленне будзе праходзіць паэтапна. А першыя спаборніцтвы  пачнуцца ўжо 21 чэрвеня,  у дзень адкрыцця Еўрапейскіх гульняў. Вы яшчэ можаце паспець набыць білеты. Іх, дарэчы, можна купіць анлайн, а таксама больш як у 300 пунктах продажаў сеткі Ticketpro  ў Беларусі.