Спаборніцтвы па кулявой стральбе сёння не прынеслі беларусам узнагарод

24 июня 2019

Спаборніцтвы па кулявой стральбе сёння, на жаль, нам не прынеслі ўзнагарод. У ціры імя маршала Цімашэнкі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 метраў у фінал прабілася Марыя Мартынава - дачка алімпійскага чэмпіёна Лондана Сяргея Мартынава, у васьмёрцы не згубілася, стаўшы шостай у прэстыжнай алімпійскай дысцыпліне. Вынік беларускі - 163,2 ачка. 

У аналагічным мужчынскім турніры беларусы ў фінал не прабіліся. Заўтра ў кулявой стральбе будзе разыграны адзін камплект узнагарод: у турніры змяшаных каманд у стральбе з малакалібернай вінтоўкі са становішча лежма на дыстанцыі 50 метраў. Беларусь прадставяць Марыя Мартынава ў тандэме з Юрыем Шчарбацэвічам і Святлана Шчарбацэвіч у дуэце з Віталем Бубновічам.