Салігорскі "Шахцёр" завяршае барацьбу ў Лізе Еўропы

24 июля 2015

Салігорскі "Шахцёр" завяршае барацьбу ў Лізе Еўропы па выніках другога раўнда кваліфікацыі. У двухматчавым супрацьстаянні з аўстрыйскім "Вольфсбергам" "гарнякі" нават не змаглі забіць. Пасля дамашняга паражэння 0:1 клуб з Салігорска саступіў 0:2 на выездзе. Адзначым, што аўстрыйцы ў трэцім раўндзе згуляюць супраць дортмундскай "Барусіі".