Салігорскі "Шахцёр" узначаліў турнірную табліцу Экстралігі

27 декабря 2020

Салігорскі "Шахцёр" на сваім лёдзе атрымаў перамогу над "Нёманам" з лікам 4:3 у чарговым матчы Экстралігі. Шайбы за пераможцаў закідвалі Маліноўскі, Жыдкіх, Ляўко і Фяклістаў.

Паралельна гэтаму паядынку ў Мінску "Юнацтва" не здолела перамагчы "Дынама-Маладзечна". Пасля нічыёй 1:1 па выніках двух перыядаў у трэцяй дваццаціхвілінцы госці закінулі двойчы і выйгралі матч з лікам 3:1. У пачатку перыяду вызначыўся Пушкайла, а пад канец паядынку Капыцін закінуў ужо ў пустыя вароты. "Шахцёр" дзякуючы сваёй перамозе і паражэнню "Юнацтва" ўзначаліў турнірную табліцу групы А. Дружына апярэджвае каманду Аляксандра Макрыцкага на 1 бал.