Салігорскі "Шахцёр" - за крок да паўфіналу чэмпіянату Беларусі па хакеі

3 марта 2020
"Гарнякі" абгулялі "Металург" і ў трэцім матчы серыі 5:3 у Жлобіне. "Нёман" таксама здабывае трэцюю перамогу над "Магілёвам" 3:2. "Дынама-Маладзечна" на выездзе мацнейшае за "Гомель" 4:1, гэтая вікторыя дазваляе "зубрам" выйсці наперад у супрацьстаянні да 4 вікторый  2:1. "Юнацтва" перамагае 2:1 "Лакаматыў" у Оршы і з такім жа лікам вядзе ў серыі. Сёння клубы правядуць чацвёртыя матчы.