Салігорскі "Шахцёр" паспяхова прайшоў другі этап кваліфікацыі Лігі Еўропы

26 июля 2019

Салігорскі "Шахцёр" услед за БАТЭ паспяхова стартуе ў другім раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў, але ў другім па значнасці клубным турніры кантынента - Лігі Еўропы. Дакладны ўдар "гарнякі" нанеслі ўжо на пятай хвіліне. Эліс Бакай зарабіў штрафны і сам рэалізаваў стандарт. А на старце другой паловы пасля падачы албанца з вуглавога адрозніўся Павел Рыбак. Вікторыя 2:0 робіць "Шахцёр" фаварытам перад супрацьстаяннем у адказ у Даніі.

Лёс пуцёўкі ў трэці раўнд кваліфікацыі вырашыцца ў Эсб’ергу ў першы дзень жніўня, стартавы свісток прагучыць у 20:45.