Салігорскі "Шахцёр" - сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі па футболе

3 декабря 2018

Салігорскі "Шахцёр" - сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі па футболе, мінскае "Дынама" - з бронзай чэмпіянату. У заключным туры бела-блакітныя разграмілі 3:0 сталічнае "Тарпеда", а "гарнякі" не пакінулі шанцаў "Мінску" - 4:0.

"Смалявічы" ўпускаюць месца ў Вышэйшай лізе на 79-й хвіліне гульні з "Промнем" - нічыя 1:1 на карысць сталічнага калектыву. Таксама эліту пакідае магілёўскі "Днепр". На змену гэтым клубам прыйдуць дзве лепшыя каманды першай лігі - мазырская "Славія" і мінскі "Энергетык-БДУ".