Салігорскі "Шахцёр" сёння згуляе ў другім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы

25 июля 2019

На хатняй арэне "гарнякі" прымуць дацкі калектыў "Эсб’ерг".  Гаспадарам з-за дыскваліфікацыі не дапаможа Аляксандр Сялява, паўабаронца зарабіў чырвоную картку ў першым раўндзе адбору. Паводле слоў  галоўнага трэнера "Шахцёра"   Сяргея Ташуева,   задача салігарчан - прайсці скандынаўскі калектыў, для чаго трэба дабіцца  дадатнага выніку ўжо ў першай гульні. 

Прамая трансляцыя з Салігорска пачнецца ў 19:50 на тэлеканале "Беларусь 5".