Салігорскі "Шахцёр" супраць "Дынама" з Маладзечна на "Беларусь 5" у 18:25

23 ноября 2017

Лідар Экстралігі - салігорскі "Шахцёр", які не прайграваў у чатырох папярэдніх паядынках - адправіцца ў госці да "Дынама" з Маладзечна. Пасля дваццаці сустрэч сапернікі "гарнякоў" займаюць 5-е месца ў турнірнай табліцы. Папярэдні паядынак гэтых дружын на старце чэмпіянату завяршыўся перамогай "Шахцёра" 6:4. Прамую трансляцыю матча з Маладзечна будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 18:25.