Салігорскі "Шахцёр" паднімаецца на трэцяе месца ў турнірнай табліцы

26 октября 2015

За два туры да фінішу чэмпіянату Беларусі па футболе салігорскі "Шахцёр" паднімаецца на трэцяе месца ў турнірнай табліцы. У хатняй сустрэчы "гарнякі" не пакінулі шанцаў "Віцебску" - 4:1. А ўжо сёння мінскае "Дынама" можа забяспечыць сабе сярэбраныя ўзнагароды першынства. Для гэтага сталічным на стадыёне "Трактар" трэба абгуляць "Славію" з Мазыра. Прамая трансляцыя сустрэчы ў 14:55 на тэлеканале "Беларусь 5".