Салігорскі Шахцёр атрымлівае пятую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі. У 13-м туры гарнякі ў родных сценах перамаглі Слуцк - 2:0. Абодва мячы забіў Мікалай Януш.
Напярэдадні прайшлі яшчэ два матчы. Гомель з хакейным лікам 6:3 адолеў брэсцкае Дынама. БАТЭ на выездзе разграміў Мінск - 4:1.














