Салігорскі "Шахцёр" - лідар чэмпіянату Беларусі па футболе пасля дваццаці тураў

3 августа 2020
Напярэдадні  фінішавала  ўжо  другая  траціна  першынства. Па страчаных  ачках ад "гарнякоў" не адстае гродзенскі "Нёман". БАТЭ ж напярэдадні ў Жодзіне застаўся без ачкоў у матчы з "Тарпеда-БелАЗ", хаця і вёў 2:1 пасля першага тайма. Габрыэль Рамас і Дзмітрый Анцілеўскі прынеслі валявую вікторыю 3:2 "аўтазаводцам". 

Адзначым вікторыю "Белшыны" над "Смалявічамі" ў матчы аўтсайдараў. "Рух" мацнейшы за "Мінск" 1:0, "Гарадзея" разыходзіцца  мірам 1:1 з "Энергетыкам-БДУ". 

Так выглядае першая палова турнірнай табліцы. "Шахцёр" на тры балы апярэджвае БАТЭ і "Нёман", але ў гродзенцаў ёсць яшчэ гульня ў запасе. Чацвёртая каманда "Тарпеда-БелАЗ" адстае ад трэцяй пазіцыі на 4 балы.