Арына Сабаленка пасля ўпэўненай перамогі над прадстаўніцай ЗША Эн Лі - 6:3, 6:1 - у 1/16 фіналу Australian Open рыхтуецца да цэнтральнага супрацьстаяння нядзелі на кортах у Мельбурне. За выхад у чвэрцьфінал Сабаленка паспрачаецца з яшчэ адной амерыканкай - экс-лідарам рэйтынгу WTA - Серэнай Уільямс, якая пакуль таксама вельмі пераканаўчая на першым "Мейджары" ў годзе. Зараз, дарэчы, яна 11-я ракетка свету і менавіта яе лічаць фаварыткай у супрацьстаянні з нашай Арынай. Гульня Сабаленка - Уільямс - пачнецца прыблізна ў 3 ночы па мінскім часе.
Сабаленка ў 1/8 фіналу Australian Open згуляе з Уільямс
13 февраля 2021













