Сабаленка згуляе з Квітавай за тытул у Досе. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 18:00

29 февраля 2020
Арына Сабаленка супраць Петры Квітавай. За тытул пераможцы тэніснага турніру катэгорыі Premier 5  ў Досе паспрачаюцца беларуска і тэнісістка з Чэхіі. Сабаленка ў сусветным рэйтынгу займае 13-ю пазіцыю, а яе саперніца - 11-я ракетка свету. Дзяўчаты да гэтага моманту на кортах перасякаліся тройчы, і беларусцы атрымалася выйграць матч у рамках US Open. Прамая трансляцыя фіналу ў Досе пачнецца сёння на "Беларусь 5" у 6 вечара.