Сабаленка стартуе ў Дубаі
9 марта 2021
Чакаем пераможных навін з Дубая. Арына Сабаленка сёння правядзе стартавы матч тэніснага турніру ў Арабскіх Эміратах. У рамках 1/16 фіналу беларуская спартсменка сустрэнецца з францужанкай Алізе Корне. Сустрэча запланавана на 14 гадзін, яе пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Зазначым, прызавы фонд турніру складае больш за мільён васемсот тысяч долараў.













