Сабаленка супраць Лепчанкі, Гаварцова супраць Ан

9 сентября 2018

У Квебеку заўтра стартуе тэнісны турнір з прызавым фондам больш за дзвесце дваццаць тысяч долараў. У жаночым адзіночным разрадзе заяўленыя дзве беларускі - пасеяная пад першым нумарам Арына Сабаленка і Вольга Гаварцова. Сабаленка пачне выступленне матчам з амерыканкай Варварай Лепчанкай - 118-й ракеткай свету. Дзяўчыны ўжо перасякаліся на корце. У вочнай сустрэчы мацнейшай была беларуска. Гаварцова сустрэнецца з Крысці Ан з ЗША,145-м нумарам сусветнага рэйтынгу.