Сабаленка і Сасновіч прайгралі ў матчах трэцяга круга Australian Open

18 января 2019

Няўдала склаўся трэці круг першага ў сезоне турніру з серыі Вялікага шлема Australian Open для беларусак у адзіночным разрадзе. Аляксандра Сасновіч у 1/16 фіналу ўступіла 44-ай ракетцы свету Анастасіі Паўлючэнкавай з Расіі 0:6, 3:6. Арына Сабаленка таксама ў двух сэтах прайграла сямнаццацігадовай амерыканцы Амандзе Анісімавай 3:6, 2:6.