Сабаленка і Сасновіч гуляюць у Мінску

6 мая 2020
Адна з лепшых тэнісістак свету гуляе ў Мінску! Пакуль усе міжнародныя турніры адменены ці перанесены, Беларуская федэрацыя арганізавала матчавую сустрэчу з удзелам нашых зорак. 8 мужчын і 8 жанчын падзелены на дзве групы і згуляюць па скарочанай праграме. Пераможцы квартэтаў трапяць у фінал. На кортах Палаца тэніса Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка. Прама зараз 11-ая ракетка свету сустракаецца з 15-гадовай Эвелінай Ласкевіч. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".