У адрозненне ад Вікторыі Азаранкі Арына Сабаленка працягвае выступленне ў парным разрадзе тэніснага турніру ў Остраве. У дуэце з Элізе Мертэнс дзяўчаты справіліся з Джэсікай Малечкавай і Шанталь Скамловай 5:7. 6:1, 10:5. Праўда, абедзве беларускі заяўлены на турніры ў адзіночным разрадзе. Сваё выступленне тут нашы тэнісісткі пачнуць з другога круга. І саперніца Вікторыі ўжо вядома - ёй стала Бабрара Крэйчыкава, якая на старце перайграла сваю суайчынніцу Тэрэзу Марцінцову 7:5, 6:1. Нагадаем, "Беларусь 5" вядзе трансляцыі з чэшскіх кортаў.
Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў другі круг парнага разраду турніру ў Остраве
20 октября 2020













