Сабаленка і Мёртенс супраць дуэта Бабаш / Младэнавiч. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"
7 июня 2019
На другім у сезоне турніры серыі Вялікага шлема "Ралан Гарос" - час паўфіналаў! Якім будзе сёння гульнявы дзень для першай ракеткі Беларусі Арыны Сабаленкі? Наша тэнісістка ў тандэме з бельгійкай Элізэ Мёртэнс за права выступіць у вырашальным матчы пазмагаецца супраць інтэрнацыянальнага дуэта Тымея Бабаш / Крысціна Младэнавіч. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак арыенціровачна ў 13:45.













