Сабаленка і Мертэнс прабіліся ў фінал Australian Open

17 февраля 2021
Арына Сабаленка ў фінале парнага турніру Australian Open. У дуэце з бельгійкай Эліз Мертэнс беларуска гэтай  ноччу прайшла інтэрнацыянальны тандэм Ніколь Мелічар (ЗША) - Дэмі Схюрз (Нідэрланды) 7:5, 6:4. Матч працягваўся  1 гадзіну  36 хвілін. Сабаленка і Мертэнс пасеяны на турніры пад высокім другім нумарам. За трафей яны сустрэнуцца  з трэцімі ракеткамі спаборніцтваў - чэшкамі  Кацярынай Сіняковай і Барбарай Крэйчыкавай. Матч за тытул пройдзе раніцай у пятніцу. Адзначым, што Арына ўжо выйгравала шлем у дуэце з Мертэнс: у 2019 годзе яны былі лепшымі на US  Open.