Сабаленка і Мертэнс больш не згуляюць у пары на турнірах "Вялікага шлема" ў гэтым годзе

19 февраля 2021
Тандэм распаўся. Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Эліз Мертэнс, якія сёння выйгралі Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў парным разрадзе, не будуць выступаць у дуэце на трох турнірах серыі "Вялікага шлема" сёлета. Аб гэтым заявіла першая ракетка краіны на выніковай прэс-канферэнцыі ў Мельбурне. Сабаленка жадае больш канцэнтравацца на адзіночцы. Пры гэтым дзяўчыны плануюць выступіць у пары на некаторых турнірах WTA, уключаючы спаборніцтвы ў Дубаі і Маямі.