Прамы эфір матча Аляксандры Сасновіч з Анет Кантавейт глядзіце на “Беларусь 5” у 22:20

10 марта 2018

Арына Сабаленка без праблем выйшла ў трэці круг тэніснага турніру катэгорыі Premier у Індыян-Уэлса.

Беларуская тэнісістка ў двух сэтах 6:4, 6:3 выйграла ў вопытнай Святланы Кузняцовай, якая займае 18-ы радок сусветнага рэйтынгу. У матчы за выхад у наступную стадыю Сабаленка сустрэнецца з тэнісісткай з Чэхіі Маркетай Вандрушовай. Адразу пасля паядынка адзіночнага разраду Сабаленка згуляла і матч у пары. Разам з Вікторыяй Азаранкай у 1/16 фіналу беларускі супрацьстаялі амерыканцы Слоан Стывенс і канадцы Эжэні Бешар. Атрымаўшы перамогу на тай-брэйку ў першым сэце 7:6, у другім нашы тэнісісткі саступілі 2:6, але перамаглі саперніц у трэцяй партыі 10:7. У наступным раўндзе Сабаленка і Азаранка згуляюць з першымі сеянымі расіянкамі Аленай Веснінай і Кацярынай Макаравай.

І ўжо сёння позна вечарам свой другі матч на турніры правядзе Аляксандра Сасновіч. Саперніца першай ракеткі Беларусі - Анет Кантавейт. З эстонкай беларуска сустракалася пяць разоў, і тройчы перамога была на боку саперніцы Сасновіч. Гэты матч у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 22:20. А ў 07:30 па беларускім часе пачнецца прамая трансляцыя паядынка з удзелам Вікторыі Азаранкі і Слоан Стывенс.