Са стартам Алімпійскіх гульняў у Токіа пачынаецца чарговы этап праекта "Алімпійскі выбар"

23 июля 2021

Разам са стартам Алімпійскіх гульняў у Токіа  бярэ свой пачатак чарговы этап  праекта  Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Алімпійскі выбар".  Сутнасць гэтай акцыі простая: чэмпіён або прызёр Алімпіяды выбірае спартыўную ўстанову, якая атрымае бязвыплатную  спонсарскую дапамогу ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Фінансавыя сродкі могуць быць выдаткаваны як на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальнай установы, так і на арганізацыю спаборніцтваў, а таксама ўдзел юных спартсменаў у розных турнірах.

Праект "Алімпійскі выбар" быў запушчаны  ў 2012 годзе перад стартам  Алімпіяды ў Лондане. З тых часоў ён з'яўляецца неад'емнай часткай алімпійскага руху ў Беларусі. Праходзіла гэта акцыя ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, нагадаем, і падчас II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Мінску.