З наступнага тыдня хакейнае мінскае Дынама пачне продаж абанементаў на новы сезон Кантынентальнай хакейнай лігі. Білеты паступяць у касы з 27 мая. Для набыцця сезоннага абанемента спачатку неабходна зарэзерваваць месца на арэне, купіўшы сертыфікат рэзервавання. Агульны продаж сертыфікатаў падоўжыцца да 31 жніўня. А абмяняць сертыфікат на абанемент можна будзе з 14 жніўня па 1 верасня. Тым часам у Дынама з'явіўся і першы навабранец - Андрэй Філічкін з Гомеля.














