З лікам 11:6 хакейная каманда Прэзідэнта абгуляла каманду Гомельскай вобласці

9 февраля 2013
Каманда Гомельскай вобласці, якая змагла абгуляць каманду Прэзідэнта Рэспублікі ў другім турніры, спрабавала і гэтым разам узяць рэванш, шэсць раз удала атакаваўшы вароты саперніка. На гэта госці адказалі па-спартыўнаму - забілі яшчэ 8 шайб.
Шостыя рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартклуба ахопліваюць усе рэгіёны краіны. Паглядзець наступны матч, на гэты раз паміж камандамі Гродзенскай і Магілёўскай вобласці, можна заўтра ў Лядовым палацы Ліды.