"Снежны снайпер" за крок да фіналу

24 февраля 2020
У рэгіёнах праходзяць абласныя этапы рэспубліканскіх спаборніцтваў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Сёння спартыўная гонка пачалася ў Гомелі. На старт выйшлі 300 юных спартсменаў у трох узроставых катэгорыях - прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці. Дарэчы, сёлета спартсмены-пачаткоўцы спаборнічалі ўжо на новай сучаснай пляцоўцы – у біятлонным комплексе "Сож". Праўда, сёлета "Снайпер" аказаўся не снежным: умовы надвор’я занеслі карэктывы ў праграму мерапрыемства. Удзельнікаў чакалі крос і тэставыя забегі на лыжаролерах. Суддзі выберуць 24 наймацнейшыя спартсмены, якія прадставяць рэгіён на рэспубліканскім этапе ў Раўбічах з 9 па 15 сакавіка.

Аліна Жаўлакова, удзельніца абласнога этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер": "Я часта ўдзельнічаю ў школьных спаборніцтвах. Вось узялі паспрабаваць. На горадзе паказала добры вынік. Дзякуй настаўнікам фізічнай культуры, што падрыхтавалі нас, так што настроеныя на перамогу!"

"Снежны снайпер" сёння - самы прамы шлях у прафесійны спорт. Менавіта тут спартсмены становяцца патэнцыяльнымі кандыдатамі на залічэнне ў навучальна-спартыўныя ўстановы, а таксама ў нацыянальную зборную краіны па біятлоне.