"Снежны снайпер" працягвае даваць дарогу ў вялікі спорт юным атлетам

24 февраля 2016

На лыжаролернай трасе ў Вяснянцы сёння прадоўжыліся дзявятыя рэспубліканскія спаборніцтвы па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Удзельнікі "Снежнага снайпера" напярэдадні спаборнічалі ў дакладнасці стральбы, а сёння сталі на лыжы.

Аляксандр Дубкоўскі, намеснік міністра спорту і турызму Беларусі: "Тут прадстаўнікі і Федэрацыі лыжных гонак, і прадстаўнікі Федэрацыі біятлона. Ёсць агульны рэйтынг, які дазваляе адбіраць для двух відаў спорту лепшых".

Уладзімір Навіцкі, тэлекаментатар: "Колькі рэальнай радасці хлопчыкам і дзяўчынкам даставяць медалі, кубкі, усведамленне таго, што яны пераадолелі. Надзвычайныя спаборніцтвы".

У наступным годзе, як ужо адзначалася, лыжаролерная траса ў Вяснянцы можа прыняць спаборніцтвы ў фармаце біятлона. Закрыццё і ўзнагароджванне пераможцаў "Снежнага снайпера" праходзіць прама ў гэтыя хвіліны.