Глядзіце інтэрв'ю мамы Дар'і Домрачавай на інфармацыйным канале Панарама

12 февраля 2014
За яе, без перабольшання, хварэлі мільёны, але мацней за ўсіх, вядома ж, за перамогі дзяцей радуецца самы галоўны чалавек у жыцці кожнага. Ды і алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава свой фірмовы жэст - сэрцайка пальцамі рук - прысвяціла сваёй маме. Сёння на сям'ю Дар'і з усіх канцоў сыпяцца званкі з віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі. І ў перапынках паміж імі Ларыса Аляксееўна паспела даць інтэрв'ю нашаму тэлеканалу.

Што адчувае маці пераможца, і як выхаваць дачку-чэмпіёнку? Глядзіце вялікі рэпартаж сёння на інфармацыйным канале Панарама.