Смалявіцкая "Вікторыя" выйграла чэмпіянат Беларусі сярод жаночых каманд па хакеі на траве! У фінальнай серыі каманда з цэнтральнага рэгіёна сустракалася з дзяўчатамі з Мінска, "гараджанкі" саступілі дома двойчы з аднолькавым лікам 1:2, а сёння непасрэдна ў Смалявічах мясцовая каманда абгуляла апанентак у серыі булітаў 2:0, асноўны час завяршыўся ўнічыю 2:2.
Апошні раз чэмпіёнам клуб са Смалявічаў станавіўся ў 2017 годзе.













