"Смалявічы" і "Слуцк" - фіналісты турніру "Белазавец-2020"

31 января 2020
"Смалявічы" і "Слуцк" згуляюць у фінале перадсезоннага турніру "Белазавец-2020". Каманда Аляксандра Бразевіча сёння абгуляла "Віцебск", 2:1. Паўночнікаў чакае гульня з "Нёманам" за трэцяе месца, а вось "Тарпеда-БелАЗ" і "Іслач" паспрачаюцца за тое, каб не быць апошнімі. Аўтазаводцы ў вырашальнай сустрэчы не змаглі адолець гродзенцаў, 1:1.