Змяшаная эстафета і сінгл-мікст. У Раўбічах другі дзень чэмпіянату Еўропы па біятлоне

27 февраля 2020
На чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах другі дзень. У праграме спаборніцтваў сёння камандныя гонкі сінгл-мікст і змяшаная эстафета. Беларуская зборная пастараецца папоўніць сваю медальную скарбонку. Напярэдадні Сяргей Бачарнікаў заваяваў золата ў спрынце. У спарткомплексе знаходзіцца наша здымачная каманда.

На прамой сувязі са студыяй Крысціна Камыш (прамое ўключэнне). Гатовая вам паведаміць апошнія вынікі. Завяршыўся сінгл-мікст. Зборная Беларусі выступіла пад 15-м стартавым нумарам. За нашу краіну беглі Ганна Сола і Віктар Крыўко. У выніковым пратаколе наша каманда размясцілася на 13 месцы. А наогул у Раўбічах зараз сапраўдная казка для гледача. Памятаю, як працавала тут жа ў прамых уключэннях роўна год таму на чэмпіянаце Еўропы. І гэта было няпроста з-за холаду. Зараз тэмпература  плюс 3 градусы па Цэльсіі. Вельмі камфортна назіраць за гонкай і стральбой. Балельшчыкі  атрымліваюць асалоду ад гэтага цудоўнага віду спорту.

Напярэдадні біятланісты адзначалі, што арганізатарам у экстрэмальных умовах удалося стварыць добрую снежную падушку. Але даўжыня ўсёй трасы складае ўсяго два з паловай кіламетры. І крытычную ролю з-за кароткіх кругоў у кожнай дысцыпліне адыгрываюць лыжная хуткасць і падрыхтоўка лыж. Галоўнае - патрапіць у масць і ўгадаць са змазкай. Пры такім надвор'і чараўнікамі становяцца сервісмены.


У 17:00 на "Беларусь 5" трансляцыя змяшанай эстафеты 

Хачу нагадаць, што прамыя трансляцыі з Раўбіч вядзе тэлеканал "Беларусь 5". У 17:00 пачнецца змяшаная эстафета. Нашу краіну прадставяць Дынара Алімбекава, Ірына Крыўко, Антон Смольскі і трыумфатар учарашняга дня Сяргей Бачарнікаў. Падтрымліваем нашых!