Змена лідара ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

15 мая 2017

БАТЭ церпіць першае паражэнне ў цяперашнім першынстве, ад "Слуцка" - 0:1. У дынамаўскім дэрбі сталічнае "Дынама" бярэ верх над брэсцкім - таксама 1:0.

І як мінімум да вечара паднімаецца на першае месца ў турнірнай табліцы. Але ўжо сёння ў лідары можа выйсці салігорскі "Шахцёр". Для гэтага "гарнякам" на выездзе трэба абгульваць "Іслач". Прамая трансляцыя - у 19:30 на тэлеканале "Беларусь 5".