Дубль Дзмітрыя Сасіна прынёс гасцявую перамогу "Слуцку" над "Энергетыкам-БДУ" ў перанесеным матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Абодва мячы былі забітыя ў другім тайме. У турнірнай табліцы "Слуцк" па-ранейшаму займае 14-е месца. "Энергетык-БДУ" - 9-е. Дарэчы, 23-ці тур стаў самым дзейсным за ўсю гісторыю суверэннага беларускага футбола. Усяго каманды забілі 39 мячоў.













