Слоан Стывенс, якая перайграла Серэну Уільямс, пакуль прайграе ў матчы з Вікторыяй Азаранкай

24 января 2013
Сенсацыя турніру - Слоан Стывенс, якая перайграла Серэну Уільямс, пакуль прайграе ў матчы беларусцы. Лік у паўфінальным матчы на Australian Open 6:1 на карысць нашай тэнісісткі. Тым часам чакаць паўтарэння леташняга беларуска-расійскага фіналу не прыходзіцца. Магчымай саперніцы Вікторыі Азаранкі Марыі Шарапавай не ўдалося зламаць супраціўленне кітаянкі Лі На, якая гуляла аб'ектыўна лепш.