Слёзы, якія кранулі ўсю краіну

19 сентября 2017

У нядзелю мінскае "Дынама" ў чарговым матчы КХЛ абгуляла магнітагорскі "Металург", 5:3. Хоць пасля двух перыядаў зубры ўступалі 0:3, чым вельмі знервавалі 7-гадовага Пашу.

Да такіх праяў эмоцый цяжка застацца абыякавым. Клуб адшукаў хлопчыка і запрасіў на трэніроўку, дзе ўручыў Пашы падарункі: два сезонныя абанементы, а таксама дынамаўскую атрыбутыку.

Сам Паша плануе заняцца хакеем у наступным годзе, а пакуль працягне сачыць за "Дынама". Каманда зараз рыхтуецца да выязной серыі. Яна пачнецца ў чацвер у Астане.