Хутка эстафету агню "Полымя міру" прыме Мінская вобласць

4 июня 2019

Сярод гарадоў, дзе яна пройдзе, і Барысаў. Дарэчы, у гэтыя дні самы сучасны футбольны стадыён краіны "Барысаў-Арэна" адзначае свой першы юбілей. Хатняй пляцоўцы лепшага клуба Беларусі БАТЭ - пяць гадоў. У стадыёна на 13 000 месцаў найвышэйшая катэгорыя паводле класіфікацыі УЕФА. Тут адкрылася і кафэ-музей, прысвечанае гісторыі БАТЭ. Сярод часовых трафеяў арэны талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў. На стадыёне працуе трэнажорная зала, ёсць гульнявыя пляцоўкі і для дзяцей. "Полымя міру" ўжо наведала Брэсцкі рэгіён, а таксама Гродзенскі, Віцебскі, Магілёўскі, заўтра эстафету пяройме Гомель. А з адзінаццатага чэрвеня агонь пранясуць па знакавых мясцінах Мінскай вобласці, сярод якіх - Салігорск, Нясвіж, Маладзечна і Жодзіна.